Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі 17 снежня 2014 года а 16 гадзіне ладзяць сумесную выставу «Іван Чыгрынаў. «Адтуль, з бацькоўскага парога…” і прымеркаванае да яе аднайменнае мерапрыемства.
Назвай імпрэзы, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Гаўрылавіча Чыгрынава, стаў радок з яго аўтабіяграфіі. У творчасці І.Чыгрынава, як і многіх іншых прадстаўнікоў філалагічнага пакалення, назіраецца асаблівая прывязанасць да «малой” радзімы.